„Цмокі” перамаглі кіпрыётаў і ідуць далей



Баскетбольная каманда „Цмокі-Менск” выйшла ў наступны раўнд Кубку ФІБА з першага месца групы „J”. У заключным паядынку першай стадыі менчукі ўпэўнена разабраліся з кіпрскім АПАЭЛам. На сваім паркеце „Цмокі” перамаглі 81:68 (26:21, 13:12, 22:17, 20:18).

Найбольш выніковымі ў складзе беларускага клуба сталі Джорджэ Гагіч – 23 ачкі плюс 12 падбораў,  Дру Джойс – 16 ачкоў, Аляксандр Кудраўцаў і Джасцін Грэй – па 12. У іншым матчы групы чэшскі „Пардубіцэ” адолеў літоўскі „Шаўляй” – 89:85.

Выніковае становішча ў квартэце „J”: „Цмокі-Менск” – 11 ачкоў, „Пардубіцэ” – 10, АПАЭЛ – 9, „Шаўляй” – 6.

Ужо ведамы адзін з супернікаў менскай каманды ў наступным раўндзе. Гэта французскі „Нантэр”. Яшчэ два апаненты вызначацца пазней.

Беларускае Радыё Рацыя