„Цмокі” прайгралі „УНІКСу”



У матчы баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ „Цмокі” на „Менск-Арэне” разгромна прайгралі казанскаму „УНІКСу” з лікам 77:102.

Беларуская каманда пасля 16 матчаў займае 10-е месца у турнірнай табліцы. Наступны матч у Адзінай лізе ВТБ «Цмокі» правядуць 12 лютага ў Менску супраць рыжскага ВЭФа.