„Цмокі” ухапілі ўдачу за хвост



Баскетбалісты клуба „Цмокі-Менск” дамагліся гасцявой вікторыі ў трэцім матчы сваёй групы розыгрышу Кубку ФІБА. На чужой пляцоўцы падначаленыя Ігара Грышчука перамаглі 71:70 кіпрскі АПАЭЛ. Перамогу „Цмокам” прынёс трапны трохачковы кідок Джасціна Грэя за пару секунд да фінальнай сірэны. Грэй стаў сама выніковым у нашай камандзе – 17 ачкоў, Дру Джойс набраў 14, Аляксандр Семянюк – 12.

Гэта ўжо трэцяя перамога запар менскага клубу ў турніры. Становішча ў групе „J” зараз такое:  1. „Цмокi” — 6 ачкоў,  2. „Пардубіцэ” (Чэхія) — 5 пунктаў, 3. АПАЭЛ — 4 ачкі, 4. „Шаўляй” (Літва) — 3.

Беларускае Радыё Рацыя