„Цмокі” упершыню ў сезоне перамаглі на „Менск-Арэне”



У матчы Кубка-ФІБА „Цмокі-Менск” перамаглі „Камарна” – 98:67.

Такім чынам, „цмокі” ўпершыню перамаглі ў сезоне на дамашняй арэне. Да гэтага сталічны клуб пацярпеў чатыры паразы. Адзначым, каманда Ігара Грышчука перамагла ва ўсіх шасці выязных матчах сезону: 4 – у Адзінай лізе ВТБ, 2 – у Кубку ФІБА, піша „Трыбуна„.