Цяжарная Азаранка дала ўрокі юным тэнісістам



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка правяла ў Менску трэніровачны лагер для 40 выхаванцаў тэнісных школ з усёй краіны.

DSCN6387

Удзельнікі лагера адпрацоўвалі тэнісныя элементы, правялі міні-турнір і атрымалі ўрок тэніса ад вядомай спартсменкі.

Адметна, што зараз Вікторыя Азаранка, што называецца, знаходзіцца ў “цікавым стане”. Каля месяца таму яна паведаміла ў сваім Твітары, што ў хуткім часе стане мамай.

“Дарагія заўзятары, хачу падзяліцца цудоўнай навіной. Калі я аднаўлялася ад траўмы калена, атрыманай на “Ралан Гарос”, мой лекар паведаміў, што мы з маім маладым чалавекам у канцы года станем бацькамі. Мы неверагодна радыя, што створым сям’ю”, — напісала найлепшая беларуская тэнісістка.

Прозвішча бойфрэнда не агалошвалася, але некаторыя СМІ выказалі здагадку – магчыма, гэта амерыканец Білі Макінг, з якім спартсменка ў апошні час паказвалася на публіцы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара