Турэцкае „золата” Аляксандра Грабовіка



Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Аляксандр Грабовік заваяваў залаты медаль на міжнародным турніры ў турэцкім Стамбуле.

У вагавой катэгорыі да 98 кг Аляксандр Грабовік быў мацнейшым за тытулаванага турэцкага атлета Сулеймана Дэмірчы.

Таксама на рахунку беларускай каманды дзве сярэбраныя ўзнагароды. Саслан Даураў у катэгорыі 66 кг уступіў толькі ў фінале Атакану Юкселю з Турцыі, Радзік Куліеў (80 кг) у вырашальным паядынку не выстаяў пад націскам гаспадара дывана Бурхана Акбудака.

Сем медалёў заваявалі беларускія барцы вольнага стылю ў Кіеве. У сталіцы Украіны завяршыўся Міжнародны турнір памяці выдатных атлетаў і трэнераў. Найбольшага поспеху дабіўся Аляксандр Гуштын (98 кг), які ў фінале адолеў балгарына Міхаіла Ганіева. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі зборнай Беларусі Расул Ціхаеў(74 кг) і Ірына Курачкіна (55 кг). Трэцяе месца занялі Андрэй Бекранёў (57 кг), Суркхо Рашытханаў (70 кг), Адлан Тасуеў (80 кг) і Васіліса Марзалюк (75 кг).

Галоўным стартам беларускіх барцоў стане чэмпіянат Еўропы, які з 2 па 7 мая прыме сербскі Нові-Сад.

belta.by