У Беларусі адбылося міжнароднае спаборніцтва экстрэмалаў



У Беларусі, на тэрыторыі Віцебскай вобласці, прайшоў міжнародны спабор аматараў экстрэмальных гульняў. Ён меў назву “Noir Z” і ў ім прыняло ўдзел больш за тры дзесяткі камандаў з Беларусі, Расеі ды Украіны.

Больш сотні ўдзельнікаў на сваіх аўто адолелі некалькі сотняў кіламетраў шляху, наведалі больш дзесятка аб’ектаў і водных перашкод. І ўсё гэта дзеля перамогі, сустрэчы ў прыгожым месцы, ды невялікага прыза.

Пра гульню распавядае адзін з гарадзенскіх удзельнікаў фатограф Алесь Саенка:

– Мы наведалі закінутыя вайсковыя часткі, закінутыя казармы, мы пабачылі прыгожыя вельмі туманы на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Мы пераправіліся праз рэчку – хто на лодках, хто проста плыў – для атрымання задання. Мы мелі магчымасці палазіць па тэхнічным паверсе будынку на Заходняй Дзвіне.

Пераможцамі стала каманда з Украіны, другое месца заняла зборная гарадзенскага праэкту “Начны горад”.

Астатнія месцы ў дзесятцы перапалі ўкраінцам ды расіянам. Наступны міжнародны спабор з ўдзелам экстрэмалаў з розных краін плануецца на тэрыторыі Украіны.

 Беларускае Радыё Рацыя