У Беластоку пройдзе Чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы



Лёгкаатлетычны чэмпіянат Польшчы ў 2017 годзе адбудзецца ў Беластоку. Пра гэта паведаміў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі на канферэнцыі, арганізаванай сумесна з прадстаўнікамі падляшскага аддзелу Польскага саюзу лёгкай атлетыкі.

57ff6ca689bdf_osize933x0q70hacd0f8

Чэмпіянат пройдзе з 21 па 23 ліпеня 2017 года на гарадскім стадыёне. Гэта гістарычны момант для Беластока, кажа прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– У Беластоку праходзіў Чэмпіянат пажылых людзей, але толькі сярод мужчын,  80 год таму  – ў 1935 годзе.  Таму мерапрыемства такога роўня адбудзецца першы раз. Гэта мерапрыемства высокага рангу.

У гэтым годзе заканчваецца рамонт бегавой дарожкі (трэка) на стадыёне. Кошт усіх працаў складзе тры мільёны дзвесце тысяч злотых.

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў Беластоку будуць адным з апошніх шанцаў для польскіх спартсменаў трапіць на чэмпіянат свету ў Лондане.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.naszemiasto.pl