У фінале ў Гуркова супернік, які не прайграе чатыры гады запар



У фінале чэмпіянату свету, які праходзіць у Швецыі, зборная Тайланда падрыхтавала для беларускага “народнага чэмпіёна” грандыёзнае выпрабаванне. Віталь Гуркоў сустрэнецца з Экапанам Самбаансабам (байцоўская мянушка Super X, вага 75 кг). Вядома што гэты баец не прайграе ўжо чатыры гады, пры гэтым рэгулярна праводзіць паядынкі на прафесійным рынгу.

Super X лёгка “зняў скальпы” з такіх зорак сусветнага муай-тай як Мікаэль Пісітэла і Мабэль Абдала. А на чэмпіянаце свету-2016 у Швецыі ён у першым жа баі без праблем расправіўся з вельмі дасведчаным і моцным расіянінам Канстанцінам Хузіным.

Мяркуючы па сацыяльных сетках тайца, на яго радзіме мала хто верыць, што іх улюбёнец спатыкнецца на Гуркове. Сваіх сапернікаў Super X ламае ўжо да бою. Паядынкі ён праводзіць у даволі нахабнай манеры, чым таксама наносіць удар па маральна-валявых якасцях сапернікаў.

“Але заўсёды ёсць шанц перамагчы такога суперніка. Асабліва калі ў рынг выходзіць Віталік. Давайце дапаможам яму сваімі думкамі”, — кажа Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова.

https://www.youtube.com/watch?v=wey6onC51nk

Віталь і яшчэ пяць беларускіх байцоў (Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Дзяніс Ганчаронак, Андрэй Герасімчук і Алена Ляшкевіч) правядуць фінальныя баі чэмпіянату свету суботнім вечарам 28 траўня.

Еўрарадыё