У Гародні адбылася 28-я міжнародная велагонка “Нёман”



Восемдзесят спартоўцаў–юніёраў з Польшчы, Беларусі і Літвы прынялі ўдзел у спаборніцтвах, якія з’яўляюцца апошняй рэпетыцыяй перад чэмпіянатам Еўропы, што на пачатку жніўня адбудзецца ў эстонскім горадзе Тарту.

welo2

Агульную перамогу ў велагонцы, якая складалася з некалькіх этапаў, атрымаў паляк Шыман Сайнак, другім быў літовец Роюс Адамайціс і трэцім яшчэ адзін польскі гоншчык Алан Банашак.

На жаль, сёлета ўдзельнікаў спабоніцтваў напаткалі вялікія арганізацыйныя праблемы – зазначае дырэктар велагонкі з польскага боку Вальдэмар Ляшчынскі:

– 4 і 5 этап былі кепска падрыхтаваныя, спазняліся старты на 30 хвілін, на гадзіну. Такога проста не павінна быць! Спартовец разаграецца, рыхтуецца да старту, а за хвіліну яму паведамляюць, што старт адкладваецца на паўгадзіны.

Даволі высокі ўзровень спаборніцтваў сярод раварыстаў абумоўлены тым, што ў розныя гады ў іх прымалі ўдзел будучыя чэмпіёны свету па велагонках.  У наступным годзе арганізатары мяркуюць пашырыць геаграфію спаборніцтваў, далучыўшы да ўдзелу такія краіны, як Расея і Украіна. А этапы велагонкі праводзіць не толькі ў Беластоку і Гародні – ёсць намер скончыць гонку ў адным з літоўскіх прыпамежных гарадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня