У Гародні завяршыўся адкрыты чэмпіянат краіны па лёгкай атлетыцы



Спартоўцы Гарадзенскай вобласці перамаглі ў агульнакамандным заліку АЧБ-2015 па лёгкай атлетыцы.

У Гародні 25 ліпеня завяршыўся адкрыты чэмпіянат краіны па лёгкай атлетыцы. Перамогу ў агульнакамандным заліку нацыянальнага турніру заваявалі спартоўцы Гарадзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

000028_92172_big

Па выніках двухдзённых спаборніцтваў у розных дысцыплінах атлеты Гарадзеншчыны набралі 453,25 ачкі. Другімі сярод каманд сталі прадстаўнікі Берасцейскай вобласці (437,25), трэцімі – Магілёўскай вобласці.

Для беларускіх спартоўцаў цяперашні старт у Гародні стаў асноўным этапам адбору на маючы адбыцца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Пекіне з 22 па 30 жніўня.

Неўзабаве трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай абвесціць выязны склад на сусветны форум. Кіраўніцтва каманды прытрымліваецца думкі, што выступаць у Пекіне павінны толькі тыя лёгкаатлеты, якія пацвердзілі сваю гатовасць у ходзе адкрытага чэмпіянату краіны. У ім разам з беларусамі таксама спаборнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Кітая, Расеі і Турцыі.