У Львове прайшоў марш украінскіх і беларускіх заўзятараў



У Львоў прыехала шмат беларусаў, каб падтрымаць сваіх футбалістаў, яны аб’ядналіся з украінскімі заўзятарамі і правялі сумесны марш па вуліцах горада, паведамляе наш карэспандэнт са Львова Андрэй Панямонаў:

– У Львове каля манумента Свабоды сабраліся заўзятары Беларусі і Украіны. Перад пачаткам сумеснага маршу перад футбольным матчам адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы 2016 года. Фанаты спяваюць украінскія і беларускія песні, чуваць выкрыкі “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!” у адказ. Сабралося каля 500 чалавек, чакаецца падыход астатніх груповак. Спяваюць вельмі вяломую песню пра Пуціна.

РР: Ці бачныя нацыянальтныя сцягі?

– Вельмі шмат нацыянальнай атрыбутыкі: бел-чырвона-белыя сцягі з гербам Пагоня, вельмі шмат беларускіх цішотак.

(Відэа nn.by)

(Фота twitter.com/svaboda)

(Відэа twitter.com/svaboda)