У Менску ўшанавалі памяць Валянціна Бялькевіча



27 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар экс-футбаліста менскага і кіеўскага «Дынама» Валянціна Бялькевіча.

DSCN5637

Адзін з лепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Валянцін Бялькевіч раптоўна памёр у Кіеве 1 жніўня 2014 года. Сёння, 27 студзеня 2016 года, яму б споўнілася 43 гады.

Шыльду павінны былі адкрыць на Энгельса, 34 (у гэтым доме жыў Бялькевіч) яшчэ 1 жніўня мінулага году, але не знайшлі грошы, каб заплаціць за заказ. І цяпер, па словах бацькі футбаліста, за дзесяць дзён да ўрачыстага мерапрыемства яшчэ назбіралі толькі палову неабходнай сумы.

«Дзякуй, што дапамаглі неабыякавыя людзі, — кажа Мікалай Мікалаевіч, бацька футбаліста. – Я не хацеў нікога сварыць, калі казаў, што не хапае грошай, а проста канстатаваў факты»..

На мерапрыемства прыйшлі многія вядомыя футбалісты і трэнеры. Эдуард Малафееў, Іван Савосцікаў, Міхаіл Вяргеенка, Юрый Пудышаў, Аляксандр Хацкевіч, якія быў сябрам па жыцці з Валянцінам.

«Я думаю, што Валік цяпер раі, і яму там добра, — сказаў Эдуард Васільевіч Малафееў. – Ён заслужыў гэта сваёй працай і адданасцю футболу».

 

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара