У Пінску праходзіць Чэмпіянат па дрыфце



3 траўня ў Пінску на стадыёне ДОСААФ распачаўся першы этап Чэмпіяната па дрыфце. Гоншчыкі паказалі майстэрства ў адзіночных і парных заездах.

IMG_4023

Пераможцам чэмпіянату стаў дзейны дзвухразовы чэмпіён Беларусі Аляксей Вішнеўскі на аўтамабіле  Nissan Silvia S15. Другое месца ў прадстаўніка менскай каманды Drift Legion  Максіма Шацілы, трэцяе – у прадстаўніка Belita Racing Team Сергея Сака.

Дрыфт – від аўтаспорта, пры якім павароты праходзяць на максімальнай хуткасці у кіруючым “заносе”.

Беларускае Радыё Рацыя