У трэцім раўндзе кваліфікацыі ЛЧ БАТЭ згуляе з „Дандолкам”



У паядынку ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў ірландскі „Дандолк” у гасцях згуляў унічыю з ісландскім „Хабнарф’ёрдзюрам” – 2:2, і па суме двух матчаў прабіўся ў трэці круг, дзе згуляе з барсаўскім БАТЭ.

БАТЭ ўжо сустракаўся з «Дандолкам» у мінулым сезоне ў 2-м раўндзе. Тады барысаўчане абыгралі ірландцаў дома 2:1, у гасцях згулялі ўнічыю 0:0.

Першы матч адбудзецца на «Барысаў-Арэне» 26 ліпеня.