Украіна выйграла чэмпіянат свету „Бітва нацый”



Зборная Украіны перамагла на чэмпіянаце свету па гістарычным сярэднявечным баі „Бітва нацый”, разбіўшы ў фінале расейцаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў пазафракцыйны дэпутат Барыслаў Бяроза.

„Упершыню за восем гадоў на чэмпіянаце свету па ГСБ у рамках „Бітвы нацый”, якая праходзіла на гэты раз у Барселоне, у фінальным баі за першае месца 21 на 21 перамагла зборная Украіны. Перамагла дружыну Расеі. Фактычна лідара спаборніцтваў. Жорстка і бескампрамісна! Нашы хлопцы перамаглі і вязуць дахаты доўгачаканую перамогу”, – паведаміў ён.

Нардэп падкрэсліў, што ўкраінская зборная не атрымала ніякай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя