Украіна выйшла на футбольны Еўра-2016!



Футбольная зборная Украіны ў няпростым змаганні з Славеніяй заваяваала пуцёўку на Еўра-2016. У першым стыкавым матчы падначаленыя Міхаіла Фаменкі ў Львове перамаглі 2:0. Паядынак у адказ, які праходзіў у Марыборы, пачаўся для жоўта-блакітных няўдала – яны прапусцілі ўжо на 11-й хвіліне ад Башцьяна Цэсара. Далей ішло зацятае змаганне, маглі вынікова вызначыцца абедзве дружыны, але другі гол здарыўся толькі ў кампенсаваны час. Нервовая сустрэча доўжылася ажно 98 хвілін. На самым зыходзе мяч забіў Андрэй Ярмоленка – 1:1. Па суме сустрэч труюмфавалі ўкраінцы, якія другі раз у сваёй гісторыі выступяць у фінальнай частцы кантынентальнага форуму.

Адначасна Украіна ўзяла рэванш у Славеніі за аналагічную паразу ў 1999-ым годзе і перапыніла „праклён” плэй-оф да топ-турніраў. Ранейшыя 5 спробаў фатальна былі няўдалымі.

У аўторак вызначыўся яшчэ адзін з апошніх фіналістаў Еўра. Зборная Швецыі згуляла ўнічыю з суседзямі ў Даніі – 2:2, а паколькі ў першым паядынку было 2:1 на карысць „трэ крунур”, то менавіта шведы і здабылі запаветны квіток у Францыю.

Беларускае Радыё Рацыя