Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы



У беларусаў – першая ўзнагарода на планетарным форуме па цяжкай атлетыцы ў Х’юстане. Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету ў катэгорыі да 94 кілаграмаў. Вынік беларуса ў суме двуборства – 405 кілаграмаў.

Вадзім Стральцоў

 

Да гэтага магілёўскі штангіст браў бронзавы медаль ажно ў далёкім 2007 годзе.

За крок ад п’едэстала спыніўся Аляксандр Венскель, які выступаў у гэтай жа вазе. У жанчын у катэгорыі да 69 Дзіна Сазанавец заняла 7 месца, яе партнёр па камандзе Марына Шкерманкова стала 9.