Венгры паказалі эскізы Нацыянальнага стадыёна ў Менску



Венгерская архітэктурная кампанія «4D Architects» апублікавала эскізы Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Менску, які плануецца пабудаваць у парку 50-годдзя кастрычніка.

Дырэктар фірмы, якая ўдзельнічае ў конкурсе, Йожэф Коса адзначыў, што ў кампаніі разумелі ўсе складанасці канкурэнцыі з кітайскай фірмай, але „прыдумалі канцэпцыю, якую немагчыма перамагчы”.

„Мы ўзялі за аснову стадыён у Дэбрэцэне, пабудаваны ў мінулым годзе і які атрымаў прызнанне ў свеце”, – распавёў дырэктар арганізацыі.

Ён таксама сказаў, што кошт будаўніцтва будзе складаць 81 мільён еўра. Асноўная роля генпадрадчыка была перададзена беларускай кампаніі, якая таксама можа канкураваць па сваіх прапановах з замежнымі будаўнікамі, піша „Трыбуна„.