Вера Лапко і Арына Сабаленка выйшлі ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Кітаі



Дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў чвэрцьфінал на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд – $60 тыс.).

Вера Лапко ў паядынку (293-і нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла сёння, 16 сакавіка, сербскую тэнісістку Ніну Стаянавіч (130) у двух сэтах – 6:3, 6:2. Яшчэ адна беларуска – Арына Сабаленка (142) узяла верх над кітаянкай Чжан Кайчжэнь (118) – 6:1, 7:6 (7:4).

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларус Уладзімір Ігнацік (163) уступіў у другім раўндзе нямецкаму тэнісісту Максіміліяну Мартэрэру (152) – 6:4, 4:6, 6:7 (6:8).

belta.by