Вера Лапко – новая тэнісная надзея



Маладая беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал юніёрскага Ўімблдонскага турніру. У матчы трэцяга раўнда адзіночнага разраду беларуска гуляла з саперніцай са Славаччыны Тэрэзай Міхалікавай і перамагла – 6: 2, 7: 5. Раней Вера Лапко выбіла з барацьбы яшчэ адну славачку Мірыям Каладжыеву, перамогшы тую ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:1, а таксама бельгійку Грыт Мінен – 6:7, 6:3, 7:5. У чвэрцьфінале Лапко будзе супрацьстаяць прадстаўніца ЗША Мікаэла Гордан.

Беларускае Радыё Рацыя