Віктар Ганчарэнка можа ўзначаліць «Кайрат»



У шорт-ліст казахстанскага «Кайрата», які пачаў пошук новага галоўнага трэнера, ўваходзіць і беларус Віктар Ганчарэнка. Галоўны трэнер «Кайрата» Уладзімір Вайс пакінуў каманду па заканчэнні тэрміну кантракту.

Перад Вайсам была пастаўлена задача выйграць чэмпіянат краіны, але ў выніку каманда заняла другое месца, саступіўшы першынство «Астане», піша „Савецкі спорт„.