Вікторыя Азаранка рыхтуецца да турніру ў аўстралійскім Брысбене



Экс-першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка мае намер выступіць на турніры ў аўстралійскім Брысбене ў 2018 годзе. Пра гэта Азаранка напісала ў сваім „Твітэры”.

Турнір у Брысбене традыцыйна праводзіцца ў самым пачатку новага года: цяперашні пройдзе з 1 па 7 студзеня 2017-га.

Азаранка таксама паведаміла, што не зможа прыехаць у Мtнск на матч 1-га круга Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць Галандыі, які адбудзецца 11 і 12 лютага 2017 года.

Нагадаем, 20 снежня 27-гадовая Азаранка ў ЗША нарадзіла сына. Бацькам дзіцяці з’яўляецца амерыканец Білі Маккінг, які не звязаны з прафесійным спортам.

belapan.by