Вікторыя Азаранка – удалы старт на “Ралан Гарос”



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў другі раўнд „Ралан Гарос”. У першым раўндзе наша суайчынніца ў двух сэтах абыграла іспанку Марыю-Тэрэзію Тора-Флор – 6:2, 6:1. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін. У наступным раўндзе другога ў сезоне турніру „Grand Slam” экс-першая ракетка свету сустрэнецца з Люсі Градзецкай з Чэхіі.

Беларускае Радыё Рацыя