Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу ў Мадрыдзе



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка другі раз перамагла ў ходзе турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Мадрыдзе. У паядынку другога раўнда беларуска ўзяла верх над французскай тэнісісткай Алізэ Карнэ – 6:3, 6:2 і выйшла ў 1/8 фіналу.

Наступную сустрэчу беларуска згуляе з Луізай Чырыко з ЗША.

У першым крузе Вікторыя Азаранка абыграла брытанку Лаўру Робсан – 6:4 6:2.