Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open



Беларуская тэнісістка ў чацвёртым крузе адкрытага чэмпіянату ЗША ўпэўнена адолела Варвару Лепчанку ў двух сетах. Да гэтага яны сустракаліся на корце 4 разы – у гэтых матчах тройчы перамагала Азаранка.

У першай партыі нараджэнка Узбекістану, якая мае зараз амерыканскае грамадзянства і выступае за ЗША, на роўных змагалася першыя сем геймаў, саступаючы 3:4. Потым больш высокі клас 20-й ракеткі турніру сказаўся – Азаранка выйграла партыю 6:3.

Другі сет пачаўся з брэйкаў. Потым Азаранка дастаткова ўпэўнена забірала сваю падачу і ў прынцыпе партыя развівалася па сцэнару першай. Але калі Вікторыя выйшла падаваць на матч, нешта ў ёй надламалася і Лепчанка атрымала дадатковы шанец. Але ненадоўга – Азаранка тут жа завяршыла матч зваротным брэйкам.

У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай пары Сімона Халеп (Румынія) – Сабіна Лісіцкі (Нямеччына)

Беларускае Радыё Рацыя