Вольга Гаварцова удала пачала ў Швецыі



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова паспяхова стартавала на турніры ў шведскім Бастадзе. У стартавым матчы 81-я ракетка свету не без праблемаў адолела ў трох сетах эстонку Анэт Контавейт (157-ы нумар сусветнага жаночага рэйтынгу) – 5:7, 6:4, 6:1.

Прызавы фонд турніру ў Скандынавіі складае 226 750 даляраў. Гаварцова паспяхова для сябе праводзіць бягучы сезон і мае шанцы „расці” у рэйтынгу.

Беларускае Радыё Рацыя