Вольга Гаварцова выйграла тэнісны турнір у ЗША



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйграла турнір ITF у Індыян Харбар Біч (ЗША) з прызавым фондам у 80 тысяч даляраў.

У фінальным трохсэтавым паядынку 28-гадовая Вольга Гаварцова (№ 190 рэйтынгу WTA) за 2 гадзіны ўзяла верх над 15-гадовай Амандай Анісімавай з ЗША (№ 479) – 6:3, 4:6, 6:3.

Перамога ў Індыян Харбар Біч – 7-ы адзіночны тытул для Вольгі Гаварцовай. Таксама ў яе актыве 9 тытулаў у парных турнірах.

Цяпер Вольга Гаварцова прыбудзе ў размяшчэнне зборнай Беларусі, якая 22-23 красавіка на корце менскай «Чыжоўка-Арэны» пазмагаецца ў паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі, паведамляе