Вячаслаў Глеб стаў „крумкачом”



Вячаслаў Глеб папоўніў склад футбольнага клуба „Крумкачы”. Кантракт нападніка з пачаткоўцам вышэйшай лігі разлічаны да канца першага круга будучага сезона. Тры апошнія сезоны Глеб-малодшы правёў у складзе „Тарпеда-БелАЗ” і забіў 16 мячоў у чэмпіянаце Беларусі, аддаў 20 галявых перадач. Раней нападнік гуляў за нямецкія „Штутгарт-2″, „Гамбург”, „Франкфурт”, швайцарскі „Грасхопер”, кітайскія „Шанхай Шэньхуа” і „Шэньчжэнь Рубі”, грэцкі „Калоні” і беларускія каманды „МТЗ-РІПА” і „Гомель”. Вячаслаў Глеб правёў 14 матчаў за моладзевую зборную Беларусі і забіў 5 мячоў. У футболцы нацыянальнай зборнай краіны нападнік правёў 44 сустрэчы і адзначыўся 12 галамі. Форвард ужо адыграў у складзе „Крумкачоў адзін тайм у таварыскім матчы з „Віцебскам” і зрабіў галявую перадачу. Для клуба „Крумкачы” прыход Вячаслава Глеба – самы гучны набытак напярэдадні чэмпіянату Беларусі па футболе, які стартуе 2 красавіка.