Вяртанне мовы ў спорт



Беларуская мова павінна жыць у беларускім спорце. Так лічыць каардынатар грамадскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак. У другой палове лютага ён традыцыйна пачынае рассылку лістоў да кіраўніцтва беларускіх футбольных клубаў з прапановай шырэй выкарыстоўваць беларускую мову.

– Чэмпіянат пачынаецца 1 красавіка. Я вырашыў загадзя даслаць гэтую прапанову, каб пасля ніхто не сказаў, што яны ўжо надрукавалі прозвішчы па-расейску, што трэба было паведаміць за 2-3 месяцы.

“Бачу, што гэтая справа не марная, – кажа Ігар Случак, – з кожным годам усё больш футбольных клубаў станоўча адказваюць на мае прапановы і беларуская мова шырэй пачынае ўжывацца ў спартовым жыцці краіны”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя