Выбраны талісман футбольнага чэмпіянату свету-2018



У Расеі выбралі талісман чэмпіянату свету па футболе 2018 году – у выніку галасавання ім стаў воўк Забівака.

Талісман выбіралі больш 1 мільёна чалавек. Воўк набраў 53% галасоў, апярэдзіўшы тыгра (27%) і ката (20%). Забіваку намалявала студэнтка-дызайнерка Кацярына Бачарова.

На сайце ФІФА таксама прыводзіцца „біяграфія ваўка”: „Сама малады гулец у камандзе, але пры гэтым сама хуткі, імклівы і тэхнічны. Талент ваўка практычна заўсёды прыносіць перамогу камандзе”.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна не браў удзел у прэзентацыі талісмана ў Маскве, паколькі наведваў фінал чэмпіянату свету па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў у Іярданіі.

Чэмпіянат свету на тэрыторыі Расеі павінен прайсці з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. Матчы турніру плануюцца ў 11 гарадах: Маскве, Калінінградзе, Пецярбургу, Валгаградзе, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Саранску, Растове-на Доне, Сочы і Екацерынбургу.

Беларускае Радыё Рацыя