Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне



Па выніках кантрольных трэніровак вызначаны склад нацыянальнай зборнай Беларусі.

На першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе выступяць: у мужчын – Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Дзмітрый Дзюжаў, Раман Елятноў. У жанчын – Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Дар’я Юркевіч.

Для ўдзелу ў першым этапе Кубка IBU ў мужчынскую каманду ўвайшлі Сяргей Бачарнікаў, Віктар Крыўко і Максім Варабей, а ў жаночую – Дынара Алімбекава, Марыя Панфілава і Крысціна Ільчанка.

Праграма 1-га этапу Кубка свету:

Адзінкавая змяшаная эстафета 29 лістапада ў 15:45

Змяшаная эстафета 29 лістапада ў 17:30

Індывідуальная гонка. Жанчыны 3 снежня ў 19:15

Індывідуальная гонка. Мужчыны 2 снежня ў 19:15

Спрынт. Мужчыны 5 снежня ў 14:30

Спрынт. Жанчыны 5 снежня ў 17:30

Гонка пераследу. Мужчыны 6 снежня ў 13:00

Гонка пераследу. Жанчыны 6 снежня ў 15:30

Сезон пройдзе без удзелу трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай.