„Ягелонія” (Беласток) – „Лехія” (Гданьск) 4:2



На заканчэнне сезону чэмпіянату Польшчы па футболе „Ягелонія” (Беласток) перамагла „Лехію” (Гданьск) і заваявала трэцяе месца ў агульным рэйтынгу.

DSC00200

Беластачане перамаглі з лікам 4:2, але да 78-й хвіліны вяла ў ліку „Лехія” – 2:0. Тады штрафны ўдар скарыстаў Патрык Тушынскі. Напрыканцы сустрэчы галы забілі Філіп Мадэльскі, Тарас Раманчук і Мацей Гаяс.

Трэнер „Ягелонні” на прэс-канферэнцыі не хаваў радасці ад перамогі і трэцяга месца ў чэмпіянаце:

– Усе апошнія матчы паказалі, што мы змагаемся, як каманда і гэта не выпадковасць. Хтосьці скажа шчасце, але шчасцю трэба дапамагчы і выпрацаваць, таму тым больш ганаруся з гульцоў, якія змагаліся да самага канца. Мы выйгралі гэтую сустрэчу. Хацеў бы павіншаваць іх з тытулам чэмпіёнаў Польшчы, бо для іх гэта чэмпіёнства. Я лічу, што на працягу ўсяго сезону, калі б не было столькі кантраверсій, то сёння мы былі б чэмпіёнамі Польшчы.

Беластачане з 41 пунктам апынуліся на 3-ім месцы ў польскай лізе. Чэмпіёнам Польшчы стаў „Лех” (Познань). Дзякуючы трэцяй пазіцыі беластоцкі клуб прыме ўдзел у першым раўндзе Кубка Еўропы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара