«Ягелонія» – лідар польскай экстра-класы



«Ягелонія» (Беласток) перамагла на ўласным стадыёне «Віслу» (Кракаў) з лікам 2:1 і застаецца лідарам польскай «Экстракласы».

Ужо на 12-ай хвіліне ўкраінец Дмітро Хамчаноўскі забіў першы гол для «Ягелоніі». Потым футбалісты абодвух камандаў марнавалі зручныя моманты ажно да 73 хвіліны. Тады эстонец Канстанцін Васільеў павялічыў лік да 2:0.

Напрыканцы гол для «Віслы» здабыў Пётр Малэцкі, а штрафны ўдар для «Ягелогіі» змарнаваў Пётр Тамасік. Пасля матча трэнер «Ягелоніі» не хаваў задавальнення:

Гэта каманда, якая ведае, чаго хоча, таму я магу толькі павіншаваць сваіх гульцоў, бо мы згулялі, здаецца, найлепшы матч у гэтым сезоне супраць каманды, якая сапраўды зрабіла ўсё. Важным было тое, што момантамі мы маглі рашуча перайсці ў наступ, што маглі ўтрымаць мяч і шкада, што не выкарысталі ўсіх зручных момантаў.

Пасля восьмага тура чэмпіянату Польшчы „Ягелонія” застаецца лідарам з 16 ачкамі. „Вісла” (Кракаў) знаходзіцца на апошнім месцы. Параза з Ягелоніяй была 7 запар для кракаўскіх футбалістаў. Цяпер «Ягелонію» чакае падарожжа ў Вроцлаў, дзе яны згуляюць 16 верасня з мясцовым «Слёнскам».

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя