„Ягелонія” прайграла на сваім стадыёне



„Ягелонія” (Беласток) прайграла на ўласным стадыёне з камандай «Заглэмбе» (Любін) з лікам 1:2. Першы гол ў матчы забіў на 36-й хвіліне беластоцкі футбаліст Яцэк Гуральскі. Пасля перапынку два ўдары па браме Марціна Келемена скончыліся галамі. Любіняне да канца кантралявалі гульню і не дазвалялі футбалістам Ягелоніі забіць другі гол.

Пасля матча трэнер Ягелоніі Міхал Пробеж не быў задаволены другім таймам ў выкананні сваіх падапечных.

— Першая палова сустрэчы была добрая, мы стварылі некалькі небяспечных момантаў, але зноў падводзіць гульня з бакавых сектараў поля, калі мы не можам дакладна завершыць апошняй падачы. І ў выніку не выкарыстоўваем шмат дакладных падач і зручных сітуацый.

Пасля трынаццатага тура чэмпіянату Польшчы беластачане застаюцца віцэ-лідарамі з 24 ачкамі. Цяпер беластачанаў чакае падарожжа ў Кракаў дзе яны 28 кастрычніка сустрэнуцца ў матчы з мясцовай „Краковіяй”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток