„Ягелонія” і „Тур” згулялі для хворых дзетак



У Бельску Падляшскім прайшоў дабрачынны матч трэцяй каманды польскай экстралігі „Ягелоніі” (Беласток) з мясцовай камандай „Тур” (Бельск Падляшскі).

DSC_9827

„Ягелонія” перамагла з лікам 3-0. Пабачыць футбалістаў, а пры нагодзе фінансава падтрымаць хворых дзетак прыйшлі амаль паўтары тысячы жыхароў Бельска.

„Дапамагаем, а заадно прасоўваем спорт”, – кажа капітан „Ягелоніі” Рафал Гжыб:

– Перадусім хочам нейкім чынам рэкламаваць футбол на Падляшшы, таму мы выкарысталі запрашэнне на гэтую ўрачыстасць. Вельмі файны матч таксама для нас, як і для іх. Для нас ён карысны з увагі на тое, што мы знайшлі шмат партнёраў перад надыходзячымі матчамі, а для ўсіх іншых наш візіт пэўным чынам зрабіў мерапрыемства больш цікавым.

Матч прайшоў у межах сямейнага дабрачынняга пікніка „Падтрымліваем бельскія Анкалудкі”. Галоўным арганізатарам з’яўляецца валянцёр Аляксандр Кулік.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя