„Ягелонія” не здолела ўтрымаць перамогу над „Віслай”



З лікам 2:2 закончыўся матч чэмпіянату Польшчы паміж камандамі „Ягелонія” (Беласток) і „Вісла” (Кракаў). Паводле героя „Ягелоніі” – Патрыка Тушынскага, „Вісла” ў другім тайме перахапіла ініцыятыву і таму застаецца цешыцца шчаслівай нічыёй.

– У другой палове гульні аддалі поле “Вісле”, каторая перахапіла ініцыятыву, моцна пресінгавала і не дазволіла, каб мы свабодна разыгрывалі мяч. Мы не ўтрымаліся. І ў выніку сталася, што “Вісла” забіла два галы і выйшла на нічыю.

Патрык Тушынскі ў гэтым сезоне забіў ужо восем галоў. Апошнія 20 хвілін у камандзе „Ягі” зайграў беларус Павел Савіцкі. „Ягелонія” пасля 26-га тура чэмпіяната Польшчы знаходзіцца на трэцім месцы і мае 42 ачкі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя