„Ягелонія” прайграла „Лехіі Гданьск”



Другі раз запар „Ягелонія” прайграла матч у рамках польскай „Экстракласы”.

aAZktkqTURBXy9iZGJlMTQxNWIxOWYyOGE0ZDQ2NGI5NDZmOGQ4ZjQ2My5qcGVnlJUDAADNB4DNBDiTBc0DIM0BwpUDCg3NAwzNAWiTBc0DDM0BaA

Нядзельная сутычка з „Лехіяй Гданьск” завяршылася вынікам 0:1, а пераможны і адзіны гол на 63 хвіліне забіў Аляксандр Кавацэвіч.

Нягледзячы на тое, што беластоцкая каманда гралa лепш, яна не завяршыла ніводнай са шматлікіх спробаў голам. Кажа памочнік Пшэмыслаў Франкоўскі:

– Момантаў не бракавала, але дакладнасць не была такая, якая павінна быць. Матч не выйшаў, мяч быў страчаны. Зразумела, што лепш, каб была нічыя, чым прайграць.

Зараз Ягелонія на чацвёртым месцы ў польскай „Экстракласе”. Чарговая сустрэча адбудзецца 27 жнiўня. Беластачане едуць у Люблін, каб сустрэцца з камандай „Гурнік Лэнчна”.

Дарэчы, нядзельны супернік „Ягелоніі” „Лехiя Гданьск”, дзякуючы перамозе стаў лідарам польскай „Экстракласы”.

Беларускае Радыё Рацыя