„Ягелонія” трымаецца на пятым месцы



Беластоцкая „Ягелонія”, бронзавы прызёр апошняга чэмпіянату Польшчы, у дзявятым туры польскай футбольнай экстра-класы на сваім стадыёне перамагла прынцыповага суперніка – пазнаньскі „Лех” – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы на 29-й хвіліне забіў Пшэмыслаў Франкоўскі.

На дадзены момант „Яга” мае 14 ачкоў і адстае ад другога-чацёртага месца толькі на адно ачко. Лідар ранейшы – „Пяст” з Глівіцаў, які здабыў 21 пункт. А вось „Лех” толькі з 4 ачкамі замыкае турнірную табліцу.

Беларускае Радыё Рацыя