Юрый Чыж больш не кіраўнік Беларускай федэрацыі барацьбы



Пазачарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання „Беларуская федэрацыя барацьбы” адбылася ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі, у ходзе канферэнцыі прайшлі выбары кіраўніка фэдэрацыі. На пасаду старшыні абраны намеснік міністра спорту і турызму Дубкоўскі Аляксандр.

Ранейшы старшыня БФБ Юрый Чыж знаходзіцца пад следствам у СІЗА КДБ. Бізнэсмэн абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).