„Ювентус” перамог „Манака” ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў



Італьянскі „Ювентус” абыграў „Манака” ў першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў.

Гаспадары поля – футбалісты „Манака” пачалі сустрэчу актыўна, але іх атакі не былі небяспечнымі для варот вопытнага Джанлуіджы Буфона. Чэмпіёны Італіі выдатна арганізавалі абарону, зрабіўшы стаўку на контратакі, і на 29-й хвіліне сустрэчы контрвыпад прынёс поспех „Ювентусу”. Эфектную камбінацыю з удзелам Паўла Дзібалы і Даніэла Алвеса дакладным ударам завяршыў Гансала Ігуаін. Пасля прапушчанага мяча гаспадары прадаўжалі атакаваць, але зноў беспаспяхова. У другім тайме работы ў Буфона прыбавілася, але ён і партнёры спакойна адбілі ўсе пагрозы. А на заканчэнне гадзіны гульні чарговая троххадоўка Дзібала – Алвес – Ігуаін завяршылася другім голам аргенцінскага форварда – 2:0, і „Ювентус” амаль забяспечыў сабе пуцёўку ў фінал. Паўфінальная сустрэча ў адказ адбудзецца ў Турыне 9 траўня.

Пазней, 10 траўня, свой другі паўфінальны паядынак правядуць два прадстаўнікі іспанскай сталіцы – „Рэал” і „Атлетыка”. Іх першая гульня на полі „Сант’яга Бернабеу” завяршылася вікторыяй дзеючага пераможцы чэмпіёнскай Лігі „Рэала” – 3:0, прычым усе мячы ў актыве Крышціяну Раналду.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 3 чэрвеня ў Кардыфе.

belta.by