Заўзятар: Салідарнасць заўсёды аб’ядноўвае



Адзін са старэйшых гарадзенскіх фанатаў Віталь Будзько быў затрыманы на матчы зборнай Беларусі супраць каманды Македоніі ў Барысаве з-за шаліка з Пагоней. Віталь заўзее за гарадзенскі “Нёман” і за зборную Беларусі больш за 30 год і едзіць на матчы ў іншыя краіны.

Па словах Віталя, грошы на штраф ён змог бы выплаць з асабістага заробку:

– Я думаю, што я і сам мог бы заплаціць гэты штаф, але тут ёсць такая справа як салідарнасць. Людзі жадаюць падтрымаць нашу сімволіку. Таму мы вырашылі не адмаўляць ім у гэтым жаданні. Салідарнасць заўсёды аб’ядноўвае.

Па словах Віталя, колькасць фанатаў зараз невялікая нават ў параўнанні з 80-мі гадамі ХХ стагоддзя, калі на матчах ў Гародні на стадыёне не было вольных месцаў.

Беларускае Радыё Рацыя