Турнір Polyak Imre Memorial па грэка-рымскай барацьбе



Чатыры ўзнагароды заваявалі беларускія атлеты на міжнародным турніры Polyak Imre Memorial па грэка-рымскай барацьбе ў Венгрыі.

Найбольш захапляльнай атрымалася барацьба ў катэгорыі да 98 кг, дзе ў фінале сустрэліся два прадстаўнікі беларускай каманды Аляксандр Грабовік і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Джавід Гамзатаў. Менш тытулаваны атлет змог атрымаць упэўненую перамогу – 4:0 і заваяваць залаты медаль турніру. Джавід Гамзатаў стаў сярэбраным прызёрам. Другое месца ў катэгорыі да 75 кг заняў Казбек Кілаў, які ў фінале ўступіў прадстаўніку Венгрыі Томашу Лерынцу – 0:2.

Бронзавы прызёр першых Еўрапейскіх гульняў у Баку Віктар Сасуноўскі ў катэгорыі да 80 кг упэўнена дайшоў да паўфіналу спаборніцтваў, дзе ўступіў амерыканцу Джордану Спілеру. У паядынку за трэцяе месца ён быў мацнейшым за Нікалаза Кіласові з Грузіі. Іншы прадстаўнік беларускай каманды Саслан Даураў (66 кг) не змог ўзысці на п’едэстал гонару.

27 сакавіка стартуе маладзёжны чэмпіянат Еўропы (U-23) па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе. Зборная Беларусі заявіла на турнір 23 атлеты.

belta.by