Зборная Беларусі па хакеі саступіла Славакіі



Зборная Беларусі па хакеі саступіла супернікам з Славакіі ў першым матчы міжнароднага турніру ў Жыліне з лікам 1:2 (1:1, 0:0, 0:1).

Падапечныя Дэйва Льюіса, якія адправіліся на турнір Slovakia cup без шэрагу ключавых гульцоў, адкрылі лік у сустрэчы ўжо на 4-й хвіліне. Гаспадары турніру адыграліся яшчэ да перапынку, а ў самым пачатку трэцяга перыяду славакі ўсталявалі канчатковы лік матчу. Да фінальнай сірэны беларусы мелі некалькі магчымасцяў зрабіць лічбы на табло роўнымі, але ўдала дзейнічаў галкіпер Юліус Гудачек, піша БелТА.

Другі матч на турніры ў Славакіі зборная Беларусі правядзе 12 лютага ў 19.00 супраць каманды Швайцарыі.