Зборная Беларусі падзяліла ачкі з Францыяй



Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Францыяй0:0. Адборавы матч чэмпіянату свету прайшоў на запоўненай „Барысаў-Арэне”. Беларуская федэрацыя футбола зладзіла флэшмоб — кожны заўзятар атрымаў белую майку зборнай з нацыянальным арнаментам і брэндам каманды. На сектары былі заўважаны бел-чырвона-белыя сцягі.

 

Вынікі іншых матчаў нашай групы А:

Балгарыя — Люксембург — 4:3,

Швецыя — Галандыя — 1:1.

7 кастрычніка зборная Беларусі ў гасцях згуляе з Галандыяй.