Зборная Беларусі прэзентавала новую форму



У ТРЦ „Арэна-Сіці” прайшла прэзентацыя новай формы зборнай Беларусі.

Дызайн формы распрацаваны ў адпаведнасці з нацыянальнымі матывамі і народным брэндам „Белы Крылы”.

1 Упершыню беларусы згуляюць у новай форме ў таварыскім матчы з камандай Нарвегіі, які адбудзецца ў Осла 31 жніўня. А 6 верасня зборная Беларусі на «Барысаў-Арэне» правядзе першы паядынак адборавага турніру ЧС-2018 з французамі.

2

У зборнай Беларусі па футболе таксама з’явіўся новы беларускамоўны гімн. Кампазіцыя „Белыя крылы” ў выкананьні гурта „NAVI” будзе суправаджаць хатнія матчы каманды.

Паводле функцыянераў федэрацыі футбола, выбар гімна быў зроблены з улікам мілагучнасці гурта і ваярскіх традыцый Беларусі.

„Мы спадзяемся, што гэты гімн падхопіць народ”, – гаворыць выканаўцы Ксенія Жук:

– Гэты гімн могуць падхапіць фанаты, аматары – гэта вельмі важна, бо аматары робяць футбольныя матчы больш яркімі, аказваюць вельмі важную падтрымку. Таму калі мы ўсе будзем максімальна пець і падтрымліваць хлопцаў, то ў іх усё павінна атрымацца.

„Магчыма тады гэтыя крылы данясуць нас да чэмпіяната”, – падсумавала Ксенія Жук.

Спеў быў прэзентаваны ў кінатэатры „Silver Screen” падчас прэзентацыі новай формы для нацыянальнай зборнай. „Белыя крылы” стануць не толькі афіцыйным гімнам каманды, але і своеасаблівай канцэпцыяй збонай.

Паводле кіраўніка аддзела маркетынга федэрацыі футбола Уладзіміра Беражкова, ідэя сыходзіць ад кнігі Уладзіміра Караткевіча „Зямля пад белымі крыламі”.

Фота svaboda.org