Зборная Беларусі стала сёмай ў змяшанай эстафеце



Зборная Беларусі па біятлоне заняла сёмае месца ў змешанай эстафеце, якая прайшла 29 лістапада, у першы дзень першага этапу Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

Каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзмітрыя Дзюжава і Уладзіміра Чапеліна пераадолела  дыстанцыю з адным штрафным кругам. У тройцы лепшых – Нарвегія, Германія і Чэхія. Усяго стартавала 23 зборных.

Раней сёння прайшла адзіночная эстафета (супермікст), у якой ад Беларусі бралі ўдзел Юрый Лядаў і Надзея Пісарава. Яны занялі толькі 19-е месца з 26 удзельнікаў.

2 снежня пройдзе мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.