Зборная Беларусі ўпершыню не прапусціла ў адборы Еўра-2016



У рамках кваліфікацыі Еўра-2016 зборная Беларусі перамагла Люксембург – 2:0. Дубль на рахунку паўабаронцы Міхаіла Гардзейчука. Такім чынам, Беларусь упершыню ў адборавым цыкле чэмпіянату Еўропы-2016 завяршыла гульню без прапушчаных галоў.

Настаўнік зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч застаўся незадаволены дзеяннямі лідара беларусаў Аляксандра Глеба: „Калі шчыра, гульнёй Глеба сёння не задаволены. Ад каго-каго, а ад Глеба не чакаў столькі тэхнічнага браку. Да таго ж перад матчам агаворвалі, што ў гэты раз і ад Сашы спатрэбіцца таксама гуляць у адборы. Сёння хтосьці адпрацаваў за яго”.

„Мы дзейнічалі недастаткова добра, саступалі ў перадачах і руху суперніку, таму вынік гульні заканамерны”, – пракаментаваў паразу галоўны трэнер зборнай Люксембурга Люк Хольц.

Фанаты

Шанцы на фінальны турнір зборная Беларусі страціла пасля папярэдняга матчу з Украінай (1-3). У гэтым цыкле нашай камандзе трэба правесці яшчэ дзве гульні: супраць Славакіі на выездзе і супраць Македоніі дома.