Зборная Беларусі выйшла ў 1/4 фіналу ЧС



У заключным матчы групавога этапу ЧС-2014, які праходзіць у Чэхіі, зборная Беларусі перайграла каманду Нарвегіі 3: 2. Другі год запар беларусы прабіваюцца ў 1/4 чэмпіянатаў свету. Шайбы ў Беларусі закінулі Аляксей Калюжны, Дзмітрый Корабаў і Андрэй Касціцын. Дружына была наперадзе 3:0, але пасля скандынавы скарацілі розніцу ў ліку да мінімуму.

Ужо ў чацвер наша зборная сустрэнецца з Канадай, якая на гэтым чэмпіянаце яшчэ ні разу не прайграла. У апошнім сваім матчы „клёнавыя лісты” разграмілі Аўстрыю – 10:1.

Беларускае Радыё Рацыя