Зборная Расеі па лёгкай атлетыцы не выступіць на Алімпіядзе



Савет Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) прыняў рашэнне пра часовае адхіленне Расеі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай на няпэўны тэрмін. За адхіленне Расіі прагаласавалі 22 члены камітэта з 24. Адзін прагаласаваў супраць. Расея, якая ўваходзіць у савет, не мела права голасу, перадае ВВС.

Рашэнне набывае моц неадкладна. Гэта робіць немагчымым выступ зборнай Расеі па лёгкай атлетыцы на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Раней камісія Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва рэкамендавала прыпыніць дзейнасць Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (УФЛА) за сістэматычныя парушэнні, звязаныя з прымяненнем допінгу спартсменамі.

У незалежнай справаздачы антыдопінгавага агенцтвы прагучалі абвінавачанні на адрас УФЛА, Расейскага антыдопінгавага агенцтва і трэнераў па лёгкай атлетыцы ў выкарыстанні забароненых прэпаратаў для падрыхтоўкі спартсменаў да спаборніцтваў. Камітэт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва раней вынес рашэнне ад неадпаведнасці Расейскага антыдопінгавага агенцтва кодэксу арганізацыі.

Кіраўнік ІААФ Себасціан Коў заявіў, што на сёння гэта самае жорсткае пакаранне, якое можна выкарыстаць.

У 2016 годзе Расея не зможа правесці шэраг міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў. Пры гэтым расейцы змогуць праводзіць свае ўнутраныя спаборніцтвы, але пры гэтым абавязаныя выконваць усе правілы ІААФ у тым, што, тычыцца кантролю за допінгам.